Журналісту Дзмітрыю Семчанку прысудзілі тры гады калоніі
Менавіта такі тэрмін учора запрасіў для Дзмітрыя пракурор.

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з ягонай жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу.
Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Прысуд вынес суддзя Яўген Пісарэвіч.
Вясна