У Варшаве прайшоў круглы стол “Санкцыйная палітыка ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі”



У Варшаве прайшоў круглы стол “Санкцыйная палітыка ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі: праблемы і эфектыўнасць”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел беларускія палітыкі і эксперты: кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Латушка, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра Beroc Дзмітрый Крук і кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.

Расказвае мэнэджарка праектаў НАУ Анжаліка Мельнікава:

-Мы ставім перад сабою першачарговую мэту – паказаць усёй сусветнай супольнасці і асобам, якія прымаюць рашэнні, што неабходна ўдасканальваць падыходы эканамічнага ціску, санкцыйнага ціску. Канешне, такое мерапрыемства, першае ў шэрагу мерапрыемстваў, якія мы плануем для таго, каб прыцягнуць усе бакі экспертнай супольнасці для таго, каб выпрацаваць больш эфектыўныя шляхі ў нашай барацьбе за незалежнасць Беларусі. І мы лічым, што санкцыйны ціск з’яўляецца адным з  самых эфектыўных спосабаў барацьбы з рэжымам.

Мерапрыемства адбылося ў Музеі Вольнай Беларусі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя