Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Злучаных Штатах



Кіраўніца і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі знаходзяцца з працоўным візітам у ЗША.

У візіце бярэ удзел кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Валер Кавалеўскі, прадстаўніцы Кабінета Вольга Гарбунова і Аліна Коўшык. Падчас паездкі запланаваны шэраг сустрэч у Дзярждэпартаменце і Кангрэсе ЗША, з сенатарамі і пасламі розных дэмакратычных краін.

Сярод тэма, якія будуць узнятыя на сустрэчах:

– падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабаронцаў, палітзняволеных;

– прыцягненне прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці праз запуск адпаведных міжнародных механізмаў.

Адной з ключавых падзей паездкі стане канферэнцыя Каліноўскага, якая пройдзе 23 сакавіка ў Вашынгтоне.

Беларускае Радыё Рацыя