Палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з „Валадаркі”



Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з „Валадаркі”. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.  

У якім яна стане зараз — невядома. Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што Аксана Зарэцкая яшчэ 16 сакавіка была шпіталізавана з СІЗА-1 Менска. Праваабаронцы не маюць інфармацыю, дзе зараз Аксана і ў якім яна стане.

Аксана Зарэцкая — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. 14 сакавіка ёй прысудзілі  1,5 года калоніі па „народным” арт. 342 КК.