У Беластоку адбылася прэзентацыя новага нумару часопіса «Мінкульт»



У беластоцкім хабе «Новая Зямля» адбылася прэзентацыя новага, шостага, нумару часопіса актуальнай беларускай прозы «Мінкульт». Часопіс выдае і рэдагуе пісьменнік Сяргей Календа. Цяпер перыёдык выдаецца ў Вільні.

Як адзначыў галоўны рэдактар і заснавальнік выдання, часопіс атрымаўся самым вялікім і змястоўным.

У адрозненне ад астатніх нумароў, ён самы вялікі. Туды 21 пісьменнік трапіў. І ў адрозненне, напрыклад, ад нумара фантастычнага, яго лягчэй было сабраць, бо тэма “Падарожжа і эміграцыя” вельмі актуальная сярод беларусаў. Асабліва, калі два мільёны беларусаў з’ехалі і цяпер раскіданыя па свеце. І ў прынцыпе я проста збіраў гісторыі, калі абвясціў тэму нумара, а потым  некаторых пісьменнікаў запрашаў асабіста.

У Беластоку адбылася першая прэзентацыя часопіса. У ёй узяў удзел вядомы мастак і бард Алег Кабзар, які выканаў песні на словы паэткі Надзеі Артымовіч, – як з альбома «Бераг», так і зусім новыя.

Беларускае Радыё Рацыя