Актывістку Ніну Багінскую затрымлівалі ў Дзень Волі
Актывістка Ніна Багінская была затрыманая ў Дзень Волі ў Менску.

Яе выпусцілі толькі ўвечары, інфармуе ПЦ Вясна.
А 12:30 сілавікі прыйшлі за ёй дадому і без усялякіх тлумачэнняў прывезлі ў РУУС Першамайскага раёна. Багінскую адпусцілі з міліцэйскага пастарунку толькі бліжэй да 21-й гадзіны