Больш за 160 асуджаных перад Днём Волі ў Беларусі



Рэпрэсіі ў Беларусі. Цягам апошніх тыдняў сілавікі амаль штодзённа ладзілі масавыя затрыманні і ператрусы ў розных рэгіёнах краіны. Пасля гэтага на некаторых затрыманых складалі адміністрацыйныя пратаколы за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і несанкцыянаванае пікетаванне. Пра гэта інфармуе ПЦ «Вясна».

З 15 сакавіка было асуджана не менш за 166 беларусаў паводле палітычных артыкулаў — гэта без уліку Менска. Так, рэйды сілавікоў адбываліся ў Пінску, Мёрах, Оршы, Сянне, Глыбокім, Мазыры, Берасці, Івацэвічах, Лепелі, Полацку, Наваполацку, Гомелі ды іншых гарадах.

Беларускае Радыё Рацыя