260 палітвязняў на Берасцейшчыне
260 – такой адзнакі дасягнула лічба палітвязняў на Берасцейшчыне. Цягам тыдня да спісу было дададзена шэсць асобаў. Толькі адзін чалавек выйшаў на волю. У спіс трапілі такія палітвязні як Леанід Власюк, Зміцер Гарбуноў, Мікалай Клімовіч, Аляксей Мігно, Андрэй Сцепанюк і Павал Трафімчук. На волю выйшаў палітвязень Раман Агнішчэнка.

Палітвязень Леанід Власюк асуджаны па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублкі Беларусь або Абраза Лукашэнкі. Прысуд — адзін год пазбаўлення волі ў калоніі. Знаходзіцца ў СІЗА №7 горада Берасця.
Блогер з Берасця Зміцер Гарбуноў узяты пад варту за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады па артыкулу 368 і артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса. Суда яшчэ не было, прыбывае ў СІЗА№7.
Палітвязень Мікалай Клімовіч абвінавачаны ў абразе Аляксандра Лукашэнкі па артыкул 368 Крымінальнага кодэкса. Інваліду ІІ групы прысуджаны адзін год пазбаўлення волі ў калоніі. Знаходзіцца ў СІЗА №7.
Аляксей Мігно асуджаны па артыкулу 370 Крымінальнага кодэкса або Здзек з дзяржаўных сімвалаў. Палітвязня асудзілі да 1 года калоніі агульнага рэжыму. Таксама цяпер у СІЗА №7.
Палітвязень Андрэй Сцепанюк асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, артыкул 368 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваецца ў СІЗА №7.
І жыхар Пружан Павал Трафімчук Асуджаны па артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу або Абраза прадстаўніка ўлады да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №43.
Беларускае Радыё Рацыя