Стала вядома, што інкрымінуюць навукоўцу Юрыю Адамаву
Нагадаем, пра затрыманне Юрыя Адамава напачатку сакавіка паведамілі ягоныя калегі.

Пазней стала вядома, што Адамава змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Па інфармацыі праваабаронцаў, Юрыю інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата „Pamylka”.