Мужчыну, якога вінавацілі ў напісанні 860 каментароў, асудзілі да году калоніі
Мужчыну, якога вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных каментароў, асудзілі да году калоніі.

У судзе Кобрыну і Кобрынскага раёну вынесены прысуд палітвязню Міхаілу Кухарчуку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да году пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынесла Ала Богнат. Суд адбываўся ў будынку кобрынскага РАУС.
Нагадаем, што раней мужчыну вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных інтэрнэт-каментароў. Так, напрыклад, 27 лютага 2022 пад навінай, што Лукашэнка пацвердзіў запускі ракет з тэрыторыі Беларусі, Кухарчук, паводле меркавання абвінавачання, пакінуў каментар, што прыведзены на скрыншоце.