Дзмітрый Грамакоў: Мы актыўна займаемся беларускім накірункам



Селёта ў Румыніі адбылася беларуска-украінская сустрэча, у якой, у тым ліку, прынялі ўдзел прадстаўнік Аб’яднанага кабінета Аляксандр Азараў ды дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі. Фармат сустрэчы, якую паабяцалі паўтарыць, прадстаўляе сабой стратэгічную гульню па сітуацыі ў Беларусі. Арганізатарам выступіў – Міжнародны цэнтр супрацьдзеяння расейскай агрэсіі.

Вольга Сямашка пагутарыла з намеснікам дырэктара „Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расейскай агрэсіі” Дзмітрыем Грамаковым, які адказвае за беларускі накірунак даследванняў, пра тое, як галоўная задачы беларускай апазіцыі ў выгнанні зараз, што рабіць з расейскімі СМІ і медыя на беларускай тэрыторыі і якая мусіць быць адказнасць Беларусі перад Украінай па выніках расейскай вайны.

РР: Для чаго быў створаны і як працуе ваш цэнтр? Хто ўваходзіць у каманду ад Беларусі?

– Цэнтр быў створаны ў 2018 годзе з былых вайсковаслужбоўцаў, якія мелі адносіны да цэнтраў нефармальных інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. Ствараўся ён, як магчымасць іх сацыялізацыі пасля баявых дзеянняў пасля АТА. Мы займаліся распрацоўкай дакументаў па інфармацыйнаму супрацьдзеянню, мы займаліся прасоўваннем сістэмных рашэнняў для фармавання самой сістэмы інфармацыйнага супрацьдзеяння ва Украіне. Таксама стварэнне заканадаўчай базы. Я і яшчэ некалькі чалавек уваходзілі ў кансультацыйныя групы пры розных камітэтах Вярхоўнай Рады пры распрацоўцы закону. Я займаўся законам пра выведку. Падрыхтоўкай закону пра Службу бяспекі Украіны. Гэта тое з чым працаваў цэнтр. Мы кансультавалі цэнтры, якія дзейнічаюць. Наш Генеральны штаб па пытаннях супрацьдзеяння менавіта інфармацыйнай агрэсіі, супрацьдзеянне інфармацыйным уплывам на ўзброеныя сілы. На сённяшні дзень дырэктар Юрый Качэвенка цэнтру ваюе ў 95-й брыгадзе намеснік камандзіра батальёна. Я таксама займаюся кансультаваннем галоўнакамандуючага, уваходзячы ў групу экспертаў па стратэгічных камунікацыях пры галоўнакамандуючым узброеных сіл. У нашу групу ўваходзіць Валянціна Быкава, яна як журналіст раней займалася пытаннямі медыямі. Юрый Сурко таксама з’яўляецца нашым экспертам. Зараз ён праходзіць навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вялікабрытаніі, у яго спецыяльнасць „стратэгічныя камунікацыі”. На сённяшні дзень мы актыўна займаемся беларускім накірункам. Мы разумеем, што без дэмакратычнай, празрыстай і зразумелай нам Беларусі, беларускага палітычнага рэжыму, мы можам увайсці ў доўгатэрміновае супрацьстаянне. Самае галоўнае, што ў выпадку адкрытага канфлікту з Беларуссю, мы згубім сам народ. Гэта разбурыць усе праекты, якія на сённяшні дзень замарожаныя, але яшчэ могуць быць размарожаныя. Лагістычныя, гэта транспартныя калідоры – захад – усход і поўнач – поўдзень, з Чорнага мора ў Балтыйскае. Таму ўласна кажучы мы і займаемся беларускім пытаннем. Мы супрацоўнічаем, як з унутранымі прадстаўнікамі экспертнага асяродку, якія там знаходзіліся да апошняга часу ў Беларусі, так і з тымі, хто з’ехаў. Мы актыўна працавалі з Арсенем Сівіцкім, Андрэем Паротнікавым, Дзмітрыем Міцкевічам. Гэта беларускія эксперты, якія займаюцца і Украінай у тым ліку.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя