Актывістка Кацярына Шуст выйшла на волю пасля 10 сутак арышту
Актывістка Кацярына Шуст выйшла на волю пасля 10 сутак арышту. Пра гэта паведамляе @nebovkletku.

Нагадаем, дзяўчыну затрымалі 16 сакавіка — на відэа, знятым сілавікамі, Кацярына нібыта “прызнаецца” ў тым, што ў сваіх сацсетках распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы, а таксама нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Пазней стала вядома, што яе арыштавалі на 10 сутак.
Беларускае Радыё Рацыя