Тэлеграм-канал журналіста Дзмітрыя Навошы прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім»
Тэлеграм-канал журналіста Дзмітрыя Навошы прызнаны ў РБ «экстрэмісцкім».

Такую пастанову вынес суд Барысаўскага раёна на мінулым тыдні. ТГ-канал «Навоша» мае трохі меней за 6 тысяч падпісантаў, у ім Дзмітрый дзеліцца сваімі думкамі наконт цяперашняй сітуацыі ў Беларусі ды Украіне. Прычым аўтар вядзе яго не надта актыўна – пасты публікуюцца звычайна раз на некалькі дзён.
Журналіст і медыяменеджар Дзмітрый Навоша з’яўляўся фігурантам «справы Чорнай кнігі Беларусі», у студзені яму завочна прысудзілі 12 гадоў турмы.
Крыніца: @bajby