Павел Усаў: Размяшчэнне ядзернай зброі Расеі – канчатковая адмова Беларусі ад суверэнітэту



25 сакавіка Пуцін абвесціў, што да 1 ліпеня ў Беларусі будуць пабудаваныя схроны для ядзернага ўзбраення. Што гэта азначае для Беларусі?

Сітуацыю падчас адмысловай анлайн-сустрэчы пракаментаваў палітолаг Павел Усаў:

План Пуціна якраз, калі не спыніцца наступ, будзе пагроза перамогі Украіны, – выкарыстаць лакальна тактычную ядзерную зброю і выкарыстаць для гэтага Беларусь, якая стане ўжо ядзерным злачынцам і, безумоўна, атрымае даволі моцны ўдар у адказ. Што прывядзе да разбурэння дзяржавы і да цывілізацыйнай, гуманітарнай катастрофы і, магчыма, знішчэння дзяржавы як такой. Акрамя таго, што мы бачым? Што палітычна і геапалітычна Беларусь страчвае сваю незалежнасць, самастойнасць, пераўтвараючыся ў прыдатак Расейскай Федэрацыі.

На думку Паўла Усава, у адказ на размяшчэнне ядзернай зброі Расеі ў Беларусі, такая ж зброя ў адказ можа быць размешчана ў Польшчы, Літве, Румыніі і Фінляндыі. Вядома, што ўлады Украіны назвалі дзеянні Крэмля, як „узяцце Беларусі ў ядзерныя закладнікі”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя