Журналісты Павел Падабед і Вячаслаў Лазараў прызнаныя палітвязнямі



Журналісты Павел Падабед і Вячаслаў Лазараў прызнаныя палітвязнямі.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Павел Падабед — відэааператар, які супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Раней журналіста неаднаразова затрымвалі падчас асвятлення палітычных акцый у Беларусі, у тым ліку, пасля 2020 года. Яго затрымалі 9 лютага пасля правядзення ператрусу ў яго доме, падчас якога былі выняты мабільныя тэлефоны і відэакамера. Пасля стала вядома, што Вячаславу прад’яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 364-1 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Вячаслаў Лазараў – журналіст-фрылансер, які ўжо затрымліваўся ў 2020 годзе падчас асвятлення пратэстных акцый. Яго затрымалі 9 лютага — Лазараву інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).