У Варшаве завяршылася выстава плакатаў „Белае-чырвонае-белае”
У Варшаве завяршылася выстава плакатаў „Белае-чырвонае-белае”. Творы былі прысвечаныя аб’яднанню беларусаў за дэмакратычныя перамены.

Сваімі ўражаннямі ад убачанага падзялілася спявачка і актрыса Ана Мацкевіч, якая таксама выступіла і на вернісажы:
– Гэтыя плакаты ўжо былі на вуліцах Варшавы, я іх ужо бачыла некалі. Некаторыя мне вельмі падабаюцца, асабліва той плакат, на якім напісана „Make law not war” (Рабіце закон, а не вайну), гэта проста цудоўна.
Выстава стала вынікам міжнароднага конкурсу Нацыянальнага культурнага цэнтру і Міністэрства замежных спраў Польшчы.






Беларускае Радыё Рацыя