Пентагон агучыў асноўныя патрэбы Украіны ў зброі
Вашынгтон агучыў асноўныя патрэбы Украіны ў зброі на поле бою. Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін лічыць, што галоўная патрэба ўкраінцаў на дадзены момант — супрацьпаветраная абарона далёкага дзеяння, перадае „Голас Амерыкі”.

„Ім таксама патрэбныя ўзбраенне далёкага дзеяння і бронетэхніка. І мы ім даем значны пакет такіх магчымасцей, мы іх таксама навучаем і гарантуем прадстаўленне дадзенага ўзбраення”, — лічыць Осцін.
З улікам гэтага Осцін таксама адзначыў, што шматмэтавыя знішчальнікі F-16 не дапамогуць Украіне на дадзеным этапе вайны.
Крыніца: УНІАН