Рада бяспекі ААН правядзе пасяджэнне прымеркаванае да размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі



Рада бяспекі ААН правядзе пасяджэнне прымеркаванае да размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Сустрэча адбудзецца ў апошні дзень старшынства Мазамбіка ў Радзе бяспекі.

З 1 красавіка старшынства пераходзіць да Расейскай Федэрацыі.

Рада Бяспекі ААН збярэцца 31 сакавіка на пасяджэнне ў сувязі з пагрозамі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Укрінфарм.

У парадку дня гэты пункт сфармуляваны як „пагроза міжнароднаму міру і бяспецы”. Чакаецца, што ў сустрэчы возьме ўдзел украінская дэлегацыя.