Вынікі візіту дэлегацыі на чале з Ціханоўскай у ЗША
Пачатак стратэгічнага ўзаемадзеяння ЗША з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і падрыхтоўка закона пра дэмакратыю ў Беларусі, які ў большай меры адлюструе ўдзел Лукашэнкі ў вайне.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Кавалеўскі распавядае пра ключавыя сустрэчы кіраўніцы і прадстаўнікоў Кабінета ў рамках іх сумеснага рабочага візіту ў ЗША і падсумоўвае вынікі ўсёй паездкі:
– З вынікаў можна назваць тое, што Злучаныя Штаты запусцілі стратэгічны дыялог з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, гэта дазволіць нам распрацаваць механізм, які будзе дазваляць нам узаемадзейнічаць на пастаяннай аснове, рабіць больш практычнай дзейнасць Злучаных Штатаў на карысць Беларусі. Мы таксама даведаліся, што ў Кангрэсе Злучаных Штатаў вядзецца падрыхтоўка новага закона пра дэмакратыю, суверэнітэт і правах чалавека ў Беларусі, які будзе ў большай ступені адлюстроўваць ролю Лукашэнкі ў вайне.
28 сакавіка дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел слуханнях у Камітэце па міжнародных справах Сената ЗША. Яна выказала падзяку Злучаным Штатам, іх народу і ўраду за дзесяцігоддзі прынцыповай і рашучай падтрымкі дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя