Монаспектакль Івана Кірчука «Варажбіт» у Купалаўскім тэатры адмянілі
22 красавіка ў Купалаўскім тэатры мусіў быў адбыцца монаспекталь Івана Кірчука «Варажбіт». Але купіць квіткі на падзею ўжо немагчыма, паведамілі Reform.by чытачы.

Спектакль зняты з афішы, патлумачылі ў адной з тэатральных касаў горада. У іншых касах падзея проста перастала адлюстроўвацца ў праграме прапаноў.
Толькі ў гэтым месяцы ў прасторы Лошыцкай сядзібы адбылася прэзентацыя альбома музыкі «Варажбіт» і творчая сустрэча. Пра падзею пісала газета «Звязда».
22 красавіка на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра планаваўся вялікі монаспектакль музыкі, прымеркаваны да 40-годдзя яго творчай дзейнасці. «Варажбіт» — монапастаноўка, якую Іван Кірчук грае і перастварае ўжо 20-ць гадоў — дзея напаўняецца новым зместам, сыходзячы з матэрыялаў, знойдзеных музыкай і збіральнікам фальклору ў этнаэкспедыцыях.
Тое, што спектакль адменены, пацвердзілі і ў касе тэатра.