Пракурор запатрабаваў для Валерыя Цапкалы 19 гадоў калоніі
У Менску працягваецца завочны суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты Валерыем Цапкалам.

На сённяшнім пасяджэнні адбыліся спрэчкі бакоў, падчас якіх абвінаваўца запатрабаваў для палітыка прысуд у выглядзе 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі строгага рэжыму і штраф памерам у 1 тысячу базавых велічынь, – піша Sputnik.
Валерыя Цапкалу судзяць завочна з 1 сакавіка. Палітыка абвінавачваюць паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У чэрвені 2022 года ў доме Валерыя Цапкалы правялі вобшук. Палітыка абвясцілі ў вышук.