У Вільні адбылася сустрэча з Зянонам Пазьняком і Паўлам Усавым



У Вільні прайшла сустрэча з легендай беларускага Адраджэння, палітыкам Зянонам Пазьняком і яго намеснікам па Руху “Вольная Беларусь”, палітолагам Паўлам Усавым. У Польскі дом на імпрэзу завітала каля 100 прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

На пачатку Зянон Пазьняк выступіў з лекцыяй пра мінулую і сучасную гісторыю Беларусі, распавёў як ён бачыць дэакупацыю Беларусі і выхад з крызісу і чаму ён за абмен санкцый на палітвязняў.

– Грошы ў гэтай сітуацыі для Лукашэнкі не маюць ніякага значэння. Ён не самастойны палітык. Калі трэба правесці нейкую аперацыю, дзе патрэбны грошы, то Расея яму дасць. Кожны дзень за газ Расея атрымлівае мільярд. Таму гэтыя санкцыі – пустата. Санкцыі толькі прывялі да таго, што паколькі ён не меў манеўру, то ён пайшоў пад Расею поўнасцю. І цяпер Расея трымае яго за ашыйнік. І не выпусціць яго з ашыйніка, колькі б яму не далі грошай. Можна санкцыі зняць, каб выратаваць жыцці людзей. Вось гэта важнейшае.

Падчас сустрэчы палітолаг Павел Усаў засяродзіў увагу на паняцці саюзнай дзяржавы і яе супярэчлівых статутаў, якія не павінны існаваць.

Закрываемся праз так званую Саюзную дзяржаву. Акрамя таго, што павінна ставіцца пытанне дэакупацыі, павінна ўжо зараз пастаўлена пытанне адносна таго, што такія арганізацыі як АДКБ і як Саюзная дзяржава з’яўляюцца элементамі геапалітычнага зняволення і пазбаўлення незалежнасці Беларусі.

Падчас сустрэчы прысутныя задавалі хвалюючыя іх пытанні Зянону Пазьняку, а ён напрыканцы імпрэзы заклікаў далучацца да Руху “Вольная Беларусь”.

Пасля ўсе жадаючыя змаглі набыць кнігі палітыка “Сесія Незалежнасці” і “Цяжкі час – ІІІ том” з аўтографам аўтара.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя