У Заходняга аператыўнага камандавання УС Беларусі новы камандуючы



Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы пра кадравыя рашэнні ва Уброеных сілах.

Палкоўнік Уладзімір Белы прызначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў. Ён вызвалены ад папярэдняй пасады — начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных сілаў — намесніка начальніка ўстановы адукацыі „Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”.

Генерал-маёр Ігар Дземідзенка, які да гэтага часу займаў пасаду камандуючага, вызвалены ад адпаведнай пасады і залічаны ў распараджэнне Міністра абароны Беларусі да 9 траўня 2023 года.

Ігар Дземідзенка ў ліку тых, хто дапусціў уварванне расейскіх войскаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Ён знаходзіцца пад санкцыямі, уведзенымі Радай Еўразвязу за расейскую агрэсію супраць Украіны.