Украіна ўжо выкарыстоўвае для абароны Харкава славацкія МіГ-29
401 дзень вайны ва Украіне. Знішчальнікі Міг-29, якія мы атрымалі ў другой палове сакавіка са Славаччыны, ужо выкарыстоўваюцца ВПС Украіны для абароны Харкава, заявіла намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Алена Кандрацюк падчас выступу ў славацкім парламенце.

Паведамляе агенцтва УНІАН.
Тым часам прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі (ГУР) Андрэй Юсаў заявіў, што прадстаўнікі расейскай палітычнай эліты шукаюць кантактаў з украінскімі ўладамі, спрабуючы атрымаць гарантыі бяспекі пасля прайгранай вайны.