„Металург” выйшаў наперад у паўфінальнай серыі



У беларускай хакейнай экстралізе працягваецца паўфінальная стадыя розыгрышу плэй-оф. У чацвер высвятлялі адносіны хакеісты „Металурга” і „Шахцёра”. Пасля двух матчаў у Салігорску, у якіх супернікі абмяняліся перамогамі, серыя пераехала ў Жлобін. Трэці паядынак супрацьстаяння выдаўся найменш выніковым: на дваіх каманды закінулі ўсяго дзве шайбы, абедзве на рахунку дзеючых чэмпіёнаў Беларусі – адзначыліся форварды „Металурга” Ігар Угольнікаў і Аляксей Міхноў. Такім чынам, жлобінскі клуб выйшаў наперад у серыі да чатырох перамог – 2:1, наступны матч дуэлі адбудзецца ў суботу таксама на хатняй пляцоўцы „сталёвых ваўкоў”.

Протас зарабіў „-1” у прайгранай „Вашынгтонам” гульні „Тампэ”

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Вашынгтон” на выездзе пацярпеў паразу ад „Тампы” — 1:5. Беларускі форвард гасцей Аляксей Протас правёў на лёдзе 14 хвілін 4 секунды, нанёс тры кідкі, заблакаваў адну пагрозу і зарабіў „-1” па сістэме „плюс-мінус”.

„Нью-Джэрсі” на сваёй пляцоўцы адолеў „Айлендэрс” — 2:1. Беларускі форвард гаспадароў Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 12 хвілін 59 секунд і нанёс два кідкі.

Траорэ перабраўся з балгарскага „Бераэ” ў салігорскі „Шахцёр”

Французскі вінгер Стыў Траарэ перабраўся з балгарскага „Берае” ў салігорскі „Шахцёр”.  У ліпені мінулага года футбаліст далучыўся да балгарскага клуба. І ужо ў першай гульні забіў свой дэбютны гол. Футбаліст хутка замацаваўся ў асноўнай камандзе клуба, стаўшы адным з ключавых гульцоў. У студзені пакінуў клуб, скасаваўшы кантракт па пагадненні бакоў. Усяго за „Бераэ” у 18 матчах вызначыўся 3 забітымі галамі і адной выніковай перадачай.

Сабаленка знялася з турніру у амерыканскім Чарльстане

Беларуска Арына Сабаленка паведаміла, што здымаецца з турніру ВТА-500 у амерыканскім Чарльстане. Спаборніцтвы пройдуць з 1 па 9 красавіка. „Сумна паведамляць, што павінна зняцца з турніру ў Чарльстане. Атрымала траўму падчас аднаго з матчаў у Маямі, так што патрэбны час, каб адпачыць і аднавіцца”, — як перадае „Чэмпіянат”, напісала Сабаленка ў сваіх сацыяльных сетках.

Раней Сабаленка не здолела выйсці ў паўфінал турніру катэгорыі ВТА-1000 у Маямі. У чвэрцьфінальным матчы Арына сенсацыйна прайграла 74-й ракетцы свету румынцы Саране Кырсце з лікам 4:6, 4:6.

„Барса” можа запатрабаваць 100 мільёнаў еўра ад УЕФА, калі клуб выключаць з Лігі чэмпіёнаў

УЕФА зараз расследуе справу Негрэйры. Калі ў арганізацыі вырашаць выключыць „Барселону” з Лігі чэмпіёнаў у наступным сезоне, то каталонскі клуб падасць пазоў у суд і запатрабуе кампенсацыю.

Сума 100 мільёнаў еўра разлічваецца зыходзячы з даходаў „Барселоны” ў Лізе чэмпіёнаў кожны сезон. Плюс сюды ўваходзіць урон, звязаны са спонсарскімі або гандлёвымі даходамі, якія клуб страціць у выніку рашэння УЕФА, паведамляе Mundo Deportivo.

Беларускае Радыё Рацыя