Лукашэнка падчас паслання трызніў трэцяй сусветнай і прымяненнем ядзернай зброі
Лукашэнка падчас паслання „нацыянальнаму сходу” трызніў трэцяй сусветнай вайной і прымяненнем ядзернай зброі.

„У роднай нам краіне развязана поўнамаштабная вайна! Да апошняга ўкраінца! У выніку замаячыла трэцяя сусветная з ядзернымі пажарамі!”, – заявіў Лукашэнка.
„Расея абавязаная задзейнічаць усю моц і войскі: і фосфарныя боепрыпасы, і збеднены і ўзбагачаны ўран. Калі расейскае кіраўніцтва адчуе, што сітуацыя пагражае распадам Расеі – будзе ўжыта самая страшная зброя”, – сказаў Лукашэнка.
Пуцін раней заявіў пра тое, што РФ размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі лічыць, што не пазней за верасень з Беларусі па Літве і Польшчы будуць нанесеныя ядзерныя ўдары.