Глыбоцкі бодзібілдар Аляксандр Шарабайка пераведзены ў СІЗА-2 Віцебска
Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць абразу Лукашэнкі.

Нагадаем, Аляксандра затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прызначылі 10 сутак арышту. У мужчыны і ягонай жонкі Алены сілавікі забралі тэлефоны.
Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак «па падазрэнні ў злачынстве».
Падтрымаць Аляксандра грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Шарабайка Аляксандр Міхайлавіч.
Вясна