У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 41 прозвішча — цяпер у ім 2637 чалавек
31 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі вайсковага аналітыка Ягора Лебядка, былога палітзняволенага намесніка дырэктара Мінскай роварнай супольнасці Максіма Пучынскага, інста-блогераў Кацярыну і Сяргея Чарэшку, якіх нядаўна асудзілі за ўдзел у пратэстах, спартоўца Дзяніса Хатылёва.
вясна