Палітзняволеная Юлія Чамлай, асуджаная па „справе Зельцэра”, вышла на волю
Палітзняволеная Юлія Чамлай, асуджаная па „справе Зельцэра”, вышла на волю.

Юлію затрымалі 30 верасня 2021 года ў Крупках.
Да затрымання яна працавала бібліятэкаркай і выхоўвала сына. Менскі абласны суд 18 ліпеня прызначыў дзяўчыне два гады калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы і абразе Лукашэнкі. 20 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Юлію ў спіс „асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
З кастрычніка 2022 года Юлія пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. Палітзняволеная цалкам адбыла пакаранне і 30 сакавіка выйшла на волю.