2 красавіка – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі



2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка з Даніі Ганса Хрысціяна Андэрсана, адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Свята «нарадзілася» ў 1967 годзе з ініцыятывы Міжнароднай рады па дзіцячай кнізе (IBBY).

Штогод вызначаецца тэма свята, запрашаецца вядомы аўтар з краіны-гаспадыні, каб напісаць пасланне ўсім дзецям планеты. Таксама запрашаецца вядомы мастак, каб стварыць плакат Міжнароднага дня дзіцячай кнігі.

Галоўныя мэты Дня — адзначыць ролю дзіцячай кнігі ў фармаванні духоўнага і інтэлектуальнага аблічча новых пакаленняў Зямлі, прыцягнуць увагу да літаратуры, кніжнага мастацтва і кніжнай культуры для дзяцей, да праблем даступнасці дзіцячай кнігі і распаўсюджвання дзіцячага чытання.

У Міжнародны дзень дзіцячай кнігі пісьменнікам і мастакам прысуджаецца галоўная і самая прэстыжная ў гэтай літаратурнай галіне ўзнагарода — Міжнародная прэмія імя Г. Х. Андэрсана з уручэннем залатога медаля.