У Беластоку адбыўся паказ монаспектакля „Маскі”



У  Беластоку адбылася прэзентацыя монаспектакля „Маскі”. Пастаноўка монадрамы ў выкананні гарадзенскага фрык-тэатра „Ex tempore” праходзіла ў беларускім хабе „Новая Зямля”.

Гаворыць рэжысёр, пастаноўшчык і актор спектакля:

Маскі апраналі тыя, хто не мог пагадзіцца з тым, што называюць унутранай эміграцыяй. Зразумела, што ў нейкіх формах яна прысутнічала, усе спрабавалі выжыць у гэтым грамадстве. Тым не менш нашая пасіянарнасць не давала нам скаціцца цалкам ва ўнутраную міграцыю, у гэтыя ўцёкі, ва ўнутраную рэчаіснасць. Ратаваць сябе неяк трэба было, таму мы і апраналі маскі. Яшчэ з савецкай эпохі ўсе людзі ў Савецкім Саюзе збольшага хлусілі ці да іх гэтыя маскі прырасталі так, што станавіліся іх тварамі.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Прэзентацыя монадрамы „Маскі” у Беластоку адбылася ў рамках святкавання 105-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя