Палітвязня Уладзіслава Карэцкага перавялі на турэмны рэжым
Уладзіслаў — былы валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да пяці гадоў калоніі па справе аб „лазарных указках”.

Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі адбываць у наваполацкую калонію № 1. Раней маці паведамляла, што яго ў калоніі рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА.
У судзе Наваполацка 6 сакавіка Уладзіславу ўзмацнілі пакаранне і пастанавілі перавесці яго на турэмны рэжым. Стала вядома, што яго ўжо этапавалі ў магілёўскую турму.
Падтрымаць палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзіслаў Ігаравіч Карэцкі.
вясна