Прэзентацыя „З душой і жартам”



У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі вершаў лідскай паэткі Ганны Гайдукевіч „З душой і жартам”.

У кнізе распавядаецца аб прыгажосці роднага наваколля, пра прачулае, перажытае ў жыцці, пра каханне і шчасце, і пра тое, пра што марыцца…

Лідская паэтка ў творах праяўляе сябе як тонкі гумарыст. Смех у вершах, байках і ў, па-майстэрску пераказаных, пачутых ад людзей небыліцах, напісаны ад душы. Кніга, дарэчы, першая ў аўтаркі, атрымалася насычанай эмоцыямі і вельмі лірычнай.

Сама аўтарка зборніка “З душой і жартам” Ганна Гайдукевіч родам з Лідчыны. Скончыла Гарадзенскае музычна-педадагічнае вучылішча і філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала выкладчыкам музыкі, беларускай мовы і літаратуры ва ўстанове адукацыі. На працягу амаль трох дзесяткаў гадоў з’яўляецца актыўнай ўдзельніцай народнага ансамбля песні і танца „Лідчанка „. А падчас працы ў Лідскім педкаледжы арганізавала студэнцкі фальклорны калектыў „Пралеска” і кіравала ім. Пісала сцэнарыі, вершы і прыпеўкі.

Беларускае Радыё Рацыя