Фігурантам крымінальнай справы дыверсіі ў Мачулішчах можа пагражаць выключная мера пакарання



Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя тэлеканалы са спасылкай на Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі Беларусі. Паводле інфармацыі тэлеканалаў, па справе праходзіць каля 30 чалавек.

“Усім фігурантам крымінальнай справы прад’яўленае абвінавачанне па частцы 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай). Максімальная санкцыя прадугледжвае пакаранне ажно да смяротнага пакарання”, — паведамілі ў КДБ.