Beer&History: Чары Ніла. Гісторыя адной калекцыі



„Чарніла”, „пладова-выгаднае”, „бырла”, „чарлік”, „крыжачок”… Пладова-ягаднае віно – анты-брэнд і анты-дызайн Беларусі 1990-х і 2000-х. Маргінальнае мастацтва на грані фолу, культурная правакацыя, сведчанне павальнай алкагалізацыі краіны… А як насамрэч?

Гісторык, арт-куратар і калекцыянер Ягор Сурскі распавядзе пра незвычайную калекцыю, якую збірае больш за 15 год. Гэта калекцыя …беларускага „чарніла”! Бонус: ДЭГУСТАЦЫЯ  

Дата: 5 красавіка
Час: 19.00
Месца: паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2, Беласток