Кіраўнік КДБ заявіў пра затрыманне шпіёнаў з Польшчы і краін Балтыі
Кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў, што ў Беларусі затрымалі грамадзян Польшчы і краін Балтыі за „здзяйсненне агентурных аперацый”.

Пра гэта ён заявіў дзяржаўным СМІ.
Сёння Церцель прысутнічае ў Палацы Незалежнасці, дзе кіраўнік расейскай Службы знешняй выведкі Нарышкін сустракаецца з Лукашэнкам.