Затрыманага жыхара Дзяржынска выводзілі басанож на снег
Сілавікі адсправаздачыліся аб правядзенні рэйду ў Менскай вобласці супраць палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Увечары 3 красавіка на праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся пяць відэа з затрыманымі з Дзяржынска. Некаторыя з іх нібыта “прызнаюцца”, што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў Менску, – паведамляюць праваабаронцы. На відэа аперацыю сілавікоў называюць “адпрацоўкай дэструктыўных ячэек г. Дзяржынска”.
На відэа бачна, як сілавікі ў касках і бронекамізэльках са зброяй выводзяць басанож з дому на снег аднаго з затрыманых. Паведамляецца, што супраць некаторых затрыманых пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Сярод затрыманых ёсць маці малалетніх дзяцей, жанчына з інваліднасцю.
Па інфармацыі сілавікоў, адной з прычын стаў групавы фотаздымак з акцыі пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя