Уладзімір Зяленскі: Нікому не ўдасца зламаць Украіну
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну праціўнік страціў лепшыя часткі свайго войска. Наступленне расейскі акупантаў не дасягнула пастаўленых мэт. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага нацыянальнага тэлемарафону паведаміў прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.
Як адзначыў Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце „Нікому не ўдасца зламаць Украіну – ні звонку, ні знутры”.
Сёння Уладзімір Зяленскі наведае з аднадзённым афіцыйным візітам Варшаву. Запланаваныя чарговыя сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, кіраўніком польскага ўраду Матэвушам Маравецкім, а таксама на Замкавай плошчы з палякамі і ўкраінцамі, якія пражываюць у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя