Анжаліка Борыс апублікавала першы пост на Facebook пасля вызвалення
Анжаліка Борыс, якую вызвалілі з-пад хатняга арышту, апублікавала першы пост на сваёй Facebook-старонцы.

„Дарагія Калегі і Сябры, дзякуй усім вялікі, нічога не хачу каментаваць, таму што жыццё і час самі ўсё пракаментуе, перажываю за сваіх паплечнікаў Андрэя Пачобута, Марыну Цішкоўскую, Ірэну Бярнацкую ды іншых, дай Бог каб усё атрымалася. Усе мы праходзім у жыцці тое, што Бог нам прызначыў.
Са святам Вялікадня жадаю вам усяго самага найлепшага, шмат здароўя, сіл, кемлівасці і божага клопату на кожны дзень!„.