Насельніцтва Беларусі імкліва скарачаецца
У Беларусі імкліва зніжаецца колькасць насельніцтва.

За апошнія тры гады колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 200 тысяч чалавек, а гэта больш за два працэнты – сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта. На пачатак 2023 года ў краіне пражывалі 9 мільёнаў 200 тысяч 617 чалавек.
Падзенне ідзе няўхільна штогод – заўважае “Радыё Свабода”. Няма рэальных звестак пра тое, колькі жыццяў забрала пандэмія каронавірусу ў Беларусі. Акрамя таго, на хвалі рэпрэсій, якімі ўлады адрэагавалі на масавыя пратэсты пасля выбараў, з краіны з’ехала вялікая колькасць грамадзян.
Так, інфармацыя Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС сведчыць, што толькі за два месяцы пасля выбараў і рэпрэсій, якія былі на пратэстах, з краіны выехалі больш за 13 тысяч чалавек. Па неафіцыйных звестках, краіну за тры гады пакінулі ад 100 да 150 тысяч грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя