Уладзімір Зяленскі ўпершыню наведаў Варшаву з афіцыйным візітам
„Польшча паступова робіць усе, каб дапамагчы Украіне перамагчы не толькі ўласна ўкраінскага ворага (Расею), але і наогул ворага ўсяго цывілізаванага дэмакратычнага свету”, – зазначыла ўкраінская журналістка Radio France International Ukrainian redaction Наталля Раба (Наталка Ряба). Таксама яна падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы з лідарам:

– Увогуле вельмі пазітыўныя ўражанні ва ўсіх таму, што гэта быў першы афіцыйны візіт пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі, Зяленскага з яго жонкай. Гэта быў візіт, які меў канкрэтныя вынікі. Мы кажам пра тое, што Польшча і Украіна заўсёды вельмі шчыльна супрацоўнічалі пасля пачатку вайны. Учора мы атрымалі пацверджанне пра тое, што Украіне будзе нададзена дадатковая вайсковая дапамога і гэта вельмі важна ў барацьбе з ворагам. Учора мы пачулі, што ў нас будуць новыя МіГі.
Падчас свайго выступу ў Варшаве Уладзімір Зяленскі ўзгадаў і Беларусь: „Калі мы вольныя — гэта гарантыя, што свабода выстаіць у Малдове, не пакіне Грузію, і прыйдзе — абавязкова прыйдзе — у Беларусь”.
Беларускае Радыё Рацыя