Эла Катовіч: Варта дасылаць карэспандэнцыю за краты



Каб не даць сістэме адчуванне таго, што пра палітвязняў забыліся, што пра іх больш ніхто не думае і што яны нікому не патрэбныя.

Як мінімум па гэтай прычыне варта дасылаць далей карэспандэнцыю за краты, нават калі не прыходзіць ніводнага адказу, сваім аповедам падзялілася валанцёрка Эла Катовіч:

– На месцы тых, хто зараз за кратамі, можа апынуцца кожны. Мы проста мусім сябе ставіць на іх месца, думаць, якая падтрымка неабходная і рабіць тое, што мы лічым патрэбным.

Эла Катовіч звярнула ўвагу, што самай простай нагодай, каб напісаць палітвязню – гэта павіншаваць яго з Днём народзінаў. Поўны спіс палітвязняў і даты іх нараджэння можна знайсці на сайце праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.

Беларускае Радыё Рацыя