Гурт „Разбітае сэрца пацана” прэзентаваў міні-альбом „Разве тут”



Беларускі гурт „Разбітае сэрца пацана” прэзентаваў эмігранцкі міні-альбом „Разве тут”.

Рэліз стаў вынікам супрацы з гукарэжысёрам, удзельнікам гурта „Панска моц” Яраславам Тамілам.

Працягвае лідар гурта „РСП” Дзяніс Тарасенка:

– Рэліз „Разве тут” складаецца з чатырох песень. Гэта, так бы мовіць, эмігранцкія песні, перажыванні, рэфлексія на тое, што з намі адбывалася, што з намі адбываецца, на падзеі, якія папярэднічалі нашай эміграцыі. Яны агульныя па тэматыцы, агульныя па настроі. Як мне здаецца, ні адна песня не выбіваецца з агульнай накіраванасці тэкстаў.

Праслухаць альбом цалкам цяпер можна на лічбавых пляцоўках, у тым ліку і на Spotify.

Беларускае Радыё Рацыя