Палітзняволенай Вікторыі Кульшы ў трэці раз дадалі трэмін па крыміналцы
У судзе Рэчыцкага раёна 7 красавіка агучылі чарговы прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Суддзя Станіслаў Іванюценка прызначыў жанчыне яшчэ 1 год зняволення ў дадатак да 3,5 гадоў калоніі. Канчатковы тэрмін складае чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Раней Вікторыю ўжо двойчы, у тым ліку за „непадпарадкаванне адміністрацыі гомльскай калоніі”. За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а нядаўна яе змясцілі ў ПКТ на шэсць месяцаў.