У Пінскім раёне аварыя на вадаправодзе, з-за паводкі не можа пад’ехаць тэхніка
У Пінскім раёне здарылася аварыя на вадаправодзе. Без вады засталіся жыхары вёскі Новы Дварэц і псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Гэта больш за 300 чалавек.
Як паведамляе прэс-служба райвыканкама, для людзей прывозяць пітную і тэхнічную ваду — у цыстэрнах і ў пластыкавых каністрах. З аварыйна-аднаўленчымі працамі ёсць складанасці, паколькі меркаванае месца аварыі знаходзіцца ў раёне паводкі. Туды не можа пад’ехаць камунальная тэхніка, земляныя працы праводзіць немагчыма.
У суботу плануецца стварыць „альтэрнатыўны вадаправод”.