Сем камплектаў медалёў разыграны ў чацвёрты дзень чэмпіянату Беларусі па плаванні
У Берасцейскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту набліжаецца да завяршэння адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні.

У перадапошні дзень спаборніцтваў спартоўцы вызначалі лепшых у шасці асабістых відах праграмы, а таксама ў адной эстафеце. Перамогу на дыстанцыі 50 м вольным стылем сярод жанчын святкавала Дар’я Дзямешка, у фінале на 100 м батэрфляем лепшы вынік паказала Анастасія Куляшова, а ў вырашальным заплыве на 200 м комплексным плаваннем першай фінішавала Аксана Бальшакова.
У мужчын адразу два золата заваяваў Канстанцін Курачкін, які перамог на дыстанцыях 200 і 800 м вольным стылем. У фінале на 50 м на спіне самым хуткім стаў Віктар Стасяловіч. Закрывала спаборніцкую праграму пятніцы змешаная эстафета 4х100 м комплексам, па выніках якой на вышэйшую прыступку п’едэстала ўзняўся квартэт з Менска ў складзе Івана Буевіча, Ільі Шымановіча, Анастасіі Куляшовай і Марыі Пучанковай. У заключны дзень чэмпіянату Беларусі па плаванні сёння будуць разыграны дзесяць камплектаў медалёў.
„Іслач” разграміла „Смаргонь”, забіўшы чатыры галы
„Іслач” разграміла „Смаргонь” у выязным матчы 3-га тура Беларусбанк — чэмпіянату Беларусі — 4:0. Прынс Аду аформіў дубль, а Валерый Сянько забіў гол-прыгажун. Паўабаронца адкрыў лік ударам з лёта з лініі штрафной. Мяч трапіў у браму ад перакладзіны
Леановіч падпісаў кантракт з „Белшынай”
Беларускі паўабаронца Кірыл Леановіч падпісаў кантракт з „Белшынай”.
Пра гэта паведамляе football.by. Хаўбек пачынаў мінулы сезон у складзе „Нёмана”, прыняўшы ўдзел у двух матчах вышэйшай лігі. Пасярод чэмпіянату Кірыл перабраўся ў „Іслач”, у складзе якога правёў 12 паядынкаў і набраў 4 (2+1) ачкі па сістэме „гол+пас”.
„Бёрнлі” датэрмінова заваяваў пуцёўку ў англійскую прэм’ер-лігу
За шэсць тураў да канца Чэмпіёншыпа футбалісты „Бернлі” аформілі пуцёўку на павышэнне ў класе і наступны сезон правядуць у англійскай прэм’ер-лізе. Здарылася гэта дзякуючы вікторыі над над „Мідлзбра” 2:1. У камандзе, якую ўзначальвае Венсан Кампані, галамі адзначыліся Эшлі Барнс і Конар Роберц. The Smoggies адказалі забітым пенальці, які выканаў Чуа Акпом. „Інтэр” не змог адолець „Салернітану” ў выязным матчы 29-га тура чэмпіянату Італіі — 1:1. Футбалісты „Мілана” і „Эмпалі” не змаглі выявіць пераможцу ў матчы 29-га тура чэмпіянату Італіі. На 89-й хвіліне матча адмянілі гол форварда „расанэры” Аліўе Жыру.
Футбалісты „Напалі” перамаглі „Лечэ” 2:1. Футбалісты „Севільі” і „Сельты” не змаглі выявіць пераможцу ў матчы 28-га тура чэмпіянату Іспаніі – 2:2.
Б’елса блізкі да таго, каб узначаліць зборную Уругвая
Аргентынскі спецыяліст Марсэло Б’елса, звольнены ў лютым 2022 года з „Лідса”, блізкі да таго, каб узначаліць зборную Уругвая. Эль Локо, як яшчэ называюць аргенцінскага спецыяліста заўзятары, быў адным з галоўных кандыдатаў на пасаду трэнера La celeste. Ён павінен змяніць на чале „нябесных алімпійцаў” Дыега Алонса, які не змог вывесці іх з групы на чэмпіянаце свету ў Катары. Калі бакі прыйдуць да згоды, то Б’елса трэці раз у кар’еры ўзначаліць нацыянальную зборную. Раней у яго быў досвед працы з дружынамі Аргенціны і Чылі.
Беларускае Радыё Рацыя