Вялікая субота ў вернікаў каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў



Сёння Вялікая субота ў каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэрквах.

Гэта дзень, калі ўвесь Хрыстовы Касцёл прабывае ў жалобе і святым маўчанні перад грабніцай Езуса Хрыста. Узгадваецца прабыванне Хрыста целам у магіле, Яго зыход душой у пекла, увядзенне разбойніка ў рай і адначасовае прабыванне з Айцом і Духам у небе.

У Вялікую суботу ў Рыма-каталіцкай Царкве, як і ў Вялікую пятніцу, імшы не цэлебруюцца. Вялікая субота завяршаецца пасля наступлення цемры. Пазней цэлебруецца Імша Пасхальнай Вігіліі, якая ўжо належыць да літургіі Велікоднай нядзелі.

Сёння святары асвячаюць стравы на велікодны стол – так званыя свянцонкі.

Беларускае Радыё Рацыя