„Лукашэнка хоча ўтрымліваць уладу да канца жыцця”
Лукашэнка хоча ўтрымліваць уладу да канца жыцця.

Такое меркаванне ў эфіры ўкраінскага тэлеканала “Прямій” выказаў Павел Латушка – лідар Народнага Антыкрызіснага Кіравання, адказваючы на пытанне “Ці варта разглядаць магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі як рэальны сцэнар?”
– Іскандеры ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, якія маюць падвоенае прызначанне – могуць несці ядзерны зарад. А таксама ў нас ёсць пацвярджэнне ўжо афіцыйнае, раней гэта было з інсайдаў, пра тое, што беларускія ракетчыкі выязджалі да расейскіх ракетчыкаў. На базы, дзе знаходзіцца ядзерная зброя Расейскай Федэрацыі, дзеля таго, каб навучаць лагістыцы, транспарціроўцы і г.д. Мы бачым таксама, што на тэрыторыі Беларусі вызначана шэраг месцаў, дзе можа размяшчацца ядзерная зброя. Пакуль я не магу агучыць публічна, у якім з беларускіх раёнаў ужо ідуць адпаведныя працы, але яны вядуцца. І гэтая інфармацыя абсалютна дакладная.
“Так, што мы разглядаем, гэта як рэальны сцэнар. Сёння ён пакуль на этапе інфармацыйнага ціску. І падрыхтоўкі”, – адзначыў Павел Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя