Полацкі навуковец Ігар Бортнік не выйшаў пасля 10 сутак арышту
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка не выпусцілі пасля адбыцця ім прысуджаных 10 сутак адміністрацыйнага арышту. На якой падставе яго працягваюць утрымліваць, пакуль невядома.

Былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання быў затрыманы падчас аблавы ў Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, пад якую патрапілі амаль два дзясяткі чалавек.
Людзей затрымлівалі мэтанакіравана па спісах і адрасах. Сярод іншых, пад рэпрэсіі патрапіла кіраўніцтва чатырох музеяў, якія ўваходзяць у склад Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка.
Адначасова затрыманні вяліся сярод актыўных людзей Наваполацка.
Беларускае Радыё Рацыя