На Піншчыне людзей заклікаюць дапамагчы дзіцячай бальніцы



На Піншчыне неабякавыя жыхары талакой дапамогуць дзіцячай бальніцы. Валанцёры дабрачыннай установы “Цэнтр сацыяльных рашэнняў” аб’яўляюць адмысловы Велікодны збор.

Падрабязанасці ініцыятывы распавёў кіраўнік арганізацыі Уладзімір Гарох:

-Ахвяраванні цягам гэтай акцыі да Вялікадня будуць накіраваныя на набыццё медыцынскіх вагаў для аддзялення рэанімацыі і аддзялення неданошаных дзяцей у дзіцячую гарадскую бальніцу. Звярнулася да нас загадчыца гэтага аддзялення чарговы раз за подпісам галоўнага лекара. І набытыя развіваючыя дапаможнікі – масажныя кушэткі ў раённы карэкцыйны цэнтр для новых груп, якія адкрыліся ў раёне.

Суразмоўца дадае, што збор ахвяраванняў сярод пінчукоў на патрэбы дзіцячай бальніцы будзе трываць увесь перадвелікодны тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя